Анатоль Шалковіч на волі, Yara сыходзіць з Беларусі. Галоўнае за 10 студзеня


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 518 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў на волі

Анаталь Шалковіч пасля 4-х прысудаў.
Фота: Мария / Facebook

Анатоль Шалковіч, якога схапілі сілавікі яшчэ 11 лістапада летась, выйшаў на волю.

Артыкулы
Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, вызвалілі
2022.01.10 20:25

Марыю Калеснікаву этапавалі

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА № 1. Пры гэтым адвакаты Марыі не ведаюць, куды яе накіравалі адбываць пакаранне.

Артыкулы
Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА
2022.01.10 15:33

Ціск на палітвязняў

Палітзняволеных у «справе студэнтаў» – гэта 12 чалавек – прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні, паведамляе «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».

Hавiны
Асуджаных у «справе студэнтаў» прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні
2022.01.10 15:18

Жыхара Гомля Дзмітрыя Гопту асудзілі на 2 гады калоніі за тое, што ён нібыта шпурнуў камень у бок міліцыянтаў. 10 студзеня стала вядома, што 22-гадоваму хлопцу адмовілі ў памілаванні, нягледзячы на тое, што ён мае ментальную хваробу, якая патрабуе догляду і лячэння.

Артыкулы
Дзмітрыю Гопту, палітвязню з ментальнаю хваробаю, адмовілі ў памілаванні
2022.01.10 17:17

Прысуд у «справе Зельцара»

45-гадовага жыхара Магілёва прызналі вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК) і прысудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына нібыта размясціў абразлівыя каментары на адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ягоных калегаў, паведамляе Генпракуратура РБ.

Артыкулы
Вынеслі першы прысуд у «справе Зельцара»: два гады пазбаўлення волі
2022.01.10 11:42

Крымінальныя справы з нагоды абрынання часткі мосту на Нямізе

У Менску разбіраюць мост.
Фота: Новости Минска MINSKNEWS.BY / Telegram

Галоўнае следчае ўпраўленне распачало дзве крымінальныя справы па факце абрынання 8 студзеня мосту на Нямізе ў Менску, перадае, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту Беларусі.

Hавiны
Следчы камітэт завёў дзве крымінальныя справы з нагоды абрынання часткі мосту на Нямізе
2022.01.10 12:35

Yara спыняе супрацу з «Беларуськаліем»

Нарвежская кампанія Yara спыніць набыццё калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка. Пра гэта паведамляецца ў заяве кампаніі. Гэта ключавы партнёр «Беларуськалія».

Артыкулы
Кампанія Yara усё ж такі спыніць закупку калійных угнаенняў з «Беларуськалія»
2022.01.10 11:01

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў