10 000 чалавек патрабуюць дэнансаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы


Грамадская кампанія «Наперад, Беларусь!» звярнулася да беларусаў, каб тыя падпісалі петыцыю аб дэнансаванні Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ад 8 снежня 1999 года. Пад петыцыяй падпісаліся 10 100 чалавек.

У петыцыі сцвярджаецца, што саюзная дамова ад 8 снежня 1999 года, «вядзе да страты суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

Петыцыя з’явілася ў інтэрнэце некалькі месяцаў таму. Цягам 16-17 верасня яе падпісалі каля 2000. Колькасць падпісантаў вырасла пасля публікацыі плану інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Hавiны
«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй
2019.09.16 08:57

Кіраўнікі Расеі і Беларусі могуць зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краін да 8 снежня.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў