+ 1 капейка. Паліва падаражэла ў 27-ы раз


З 16 снежня аўтамабільнае паліва зноў падаражэе. Бензін АІ-95 будзе каштаваць Br 1,54, АІ-98 – Br 1,75, дызельнае паліва – Br 1,54. Кошт АІ-92 не зменіцца (Br 1,43), паведамляе «Белнафтахім».

Гэта будзе 27-е падаражэнне паліва цягам года. Кожны раз кошт павялічваўся на 1 капейку.

«Белнафтахім» інфармуе, што рост коштаў звязаны з «кампенсацыяй выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны». Паводле дзяржаўнага канцэрну, сёлета кошт нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 27 % (у доларавым эквіваленце) у параўнанні з мінулым годам.

ВІДЭА
У «Белнафтахіме» распавялі, што падатковы манеўр Расеі пагоршыць сітуацыю з цэнамі на паліва
2018.11.09 17:12

У 2019 годзе Расея плануе ўвесці паэтапнае абнуленне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. Падатковы манеўр прывядзе да таго, што з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў