1 камуніст і 55 беспартыйных: рэгіёны абралі сваіх сенатараў


Савет Рэспублікі.
Фота: sovrep.gov.by

У рэгіёнах Беларусі 7 лістапада прайшлі выбары прадстаўнікоў у Савет Рэспублікі – верхнюю палату парламенту. Улады кожнай вобласці ды Менску выставілі па восем сваіх сенатараў. З іх толькі адзін – сябра Камуністычнай партыі, а ўсе астатнія – беспартыйныя.

Ад Менску ў Савеце Рэспублікі будуць засядаць дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец, дырэктар гімназіі № 10 Марына Ільіна, дырэктар Менскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо, начальніца галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў у Менску Таццяна Рунец, загадчык кафедры факультэту міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Сяргей Сівец і старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.

Hавiны
Хто стане дэпутатам? Вялікая мапа акругаў і прагноз на вынікі выбараў
2019.10.19 13:18

Ад Берасцейскай вобласці абраныя галоўны лекар абласной больніцы Аляксандр Карпіцкі, дырэктар баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба» Васіль Маркевіч, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі, старшыня аблсавету Юрый Наркевіч, кіраўніца абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава, старшыня Жабінкаўскага райсавету Анатоль Шалтанюк, дырэктар ААТ «Парахонск» Валерый Храленка, загадчыца натарыяльнай канторы Пінску Ірына Сачкоўская.

Прадстаўляць Віцебшчыну будуць начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкаму Юрый Дзяркач, дырэктар тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Алена Панцюхова, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэту Анатоль Шчасны, начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкаму Ірына Ляўковіч, старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Дзмітрый Дзямідаў, дырэктар полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэту Таццяна Палушкіна, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі Віцебскай вобласці «Белаграпрамбанку» Алег Жынгель, генеральны дырэктар «Віцебскаблдарбуду» Уладзімір Мацвееў.

Hавiны
Ярмошына: 200 кандыдатаў паленаваліся нават скласці праграму
2019.11.07 13:23

У Гарадзенскай вобласці абраныя першы прарэктар Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Алег Раманаў, старшыня СВК «Азёры» Аляксандр Шышко, намеснік старшыні аблвыканкаму Віктар Лісковіч, галоўны рэдактар «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч, дырэктар Наваградскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэю Эльвіра Сарока, рэктар Гарадзенскага медуніверсітэту Віктар Сняжыцкі, дырэктар Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру Ігар Гедзіч, намеснік дырэктара «Контэ Спа» Валянцін Байко.

Адзінай партыйнай у Савеце Рэспублікі будзе старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, якая з’яўляецца чальцом Камуністычнай партыі. Сенатарамі ад Гомельшчыны таксама сталі генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, кіраўніца народнага цырку імя Валерыя Абеля Таццяна Абель, загадчык аддзялення мікрахірургіі вока №1 Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы Уладзімір Катовіч, старшыня абласнога абʼяднання прафсаюзаў ФПБ Аляксей Нявераў, дырэктар саўгасу-камбінату «Зара» Алег Слінько, галоўны рэдактар газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў.

Hавiны
Выступ кандыдата ў дэпутаты знялі з эфіру за заклік да імпічменту Лукашэнкі
2019.10.23 10:16

Ад Магілёўскай вобласці ў верхнюю палату прайшлі старшыня праўлення «Беларусбанку» Віктар Ананіч, дырэктар «Чырвонага харчавіка» Сяргей Анюхоўскі, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту Алег Дзячэнка, галоўны лекар Магілёўскай абласной дзіцячай больніцы Ігар Каско, начальнік Магілёўскага інстытуту МУС Валерый Палішчук, генеральны дырэктар «Белпалгаз» Аляксей Кушнарэнка, дырэктар саўгасу «Добраахвотнік» Алег Портнік.

Меншчыну ж будуць прадстаўляць генеральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялогіі Алег Суконка, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менаблвыканкаму Аляксандр Бачыла, старшыня Барысаўскага раённага абʼяднання арганізацыяў прафсаюзаў Алена Зяблікава, дырэктар сярэдняй школы №14 Маладзечна Каліна Капуцкая, генеральны дырэктар агракамбінату «Дзяржынскі» Уладзімір Лукʼянаў, старшыня Менаблсавету Наталля Якубіцкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч.

Аб’ектыў
Праваабаронца: Улады вяртаюцца да найгоршых практык выбарчай кампаніі
2019.11.05 22:13

Яшчэ 8 чальцоў Савету Рэспублікі будуць прызначаныя асабіста Аляксандрам Лукашэнкам. Галасаванне на выбарах Палаты прадстаўнікоў пройдзе 17 лістапада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў