1 і 2 ліпеня перакрыюць праспект Пераможцаў і Машэрава


Цяжкасці для кіроўцаў звязаныя з правядзеннем рэпетыцыяў святочнага канцэрту «Нашыя песні – наша жыццё», які адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Рух абмяжуюць на праспекце Машэрава на ўчастку ад вул. Даўмана да праспекта Пераможцаў:

  • 1 ліпеня 2019 года з 21:00 да 22:30;
  • 2 ліпеня 2019 года з 10:00 да 12:00; з 21:30 да 23:00.

Рух пачнуць перакрываць з 17:00. 1 ліпеня да канца рэпетыцыі і вяртання тэхнікі ў часткі абмяжуюць рух на вуліцах: Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспектах Незалежнасці і Машэрава, а пасля рэпетыцыі – на праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўскай.

Меркаванне
Дзень Незалежнасці? Парад арміі з разарваным сэрцам
2018.07.03 10:35

ДР belsat.eu

Стужка навінаў