1 чалавек загінуў, 13 пацярпелі падчас пажару на газаправодзе ў Падмаскоўі


Пры пажары на газаправодзе каля цеплаэлектрастанцыі ў падмаскоўных Мыцішчах загінуў адзін чалавек. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла МНС Расеі.

«РИА Новости» паведамляюць, што загінула жанчына, якая працавала ахоўнікам.

Ведамства таксама паведаміла, што 13 чалавек пацярпелі. Адзін з іх быў накіраваны верталётам у апёкавы цэнтр у Падольску, астатнім аказалі дапамогу на месцы.

У першай палове дня 11 ліпеня ў Мыцішчах загарэўся ўчастак газаправода побач з Паўночнай ЦЭЦ. Пажару быў прысвоены трэці ўзровень складанасці. У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічалі 157 чалавек і 52 адзінкі тэхнікі, да тушэння прыцягнулі два верталёты і два пажарныя цягнікі. Вышыня полымя перавышала вышыню дзевяціпавярховага дому

Праз некалькі гадзін пажар быў лакалізаваны на плошчы 800 квадратных метраў, у 14:09 расейскае МНС афіцыйна паведаміла аб ліквідацыі пажару на газаправодзе.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары