$ 1,5 млн для медыкаў. Дабрачынны музычны марафон на «Белсаце»


1 чэрвеня а 17:00 UNICEF у Беларусі ладзіць чатырохгадзінны музычны марафон #БеларусьРазам у гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей і ў падтрыманне дабрачыннага збору для медыкаў і людзей з COVID-19.

Канцэрт арганізаваны з дапамогай партнёрскай платформы для правядзення онлайн-канцэртаў «Artist Gives». Трансляцыя будзе весціся ў суполках беларускага прадстаўніцтва UNICEF у сацсетках (Facebook, YouTube) і на старонцы «Artist Gives». Гледачы «Белсату» могуць далучыцца да прагляду на нашым YouTube-канале «БЕЛСАТ МУЗЫКА».

Лайнап імпрэзы:

  • 17:00–17:30 Ганна Шаркунова
  • 17:30–18:00 Лера Яскевіч
  • 18:00–18:30 «Shuma»
  • 18:30–19:00 Palina
  • 19:00–19:30 Бакей
  • 19:30–20:10 «Akute»
  • 20:10–20:50 «Nizkiz»

  • 20:50–21:20 «Cтокс»

Падчас канцэрту будзе адбывацца збор сродкаў на закупліванне медычнага абсталявання і матэрыялаў. На гэтыя грошы UNICEF хоча купіць больш за 1,5 млн літраў антысептыку і сродкаў асабістай гігіены, больш за 100 тыс. тэст-сістэмаў, прылады для дыстанцыйнага вымярэння тэмпературы, гігіенічныя наборы, сродкі індывідуальнай аховы, кіслародныя канцэнтратары і шмат іншага.

«Паводле нашых ацэнак, дапамогі UNICEF хопіць на 4 месяцы бесперабойнай працы беларускіх больніц. Нашай камандзе трэба 1,5 млн долараў для арганізацыі пакупкі і дастаўкі грузу. Усе гэтыя грошы пойдуць выключна на куплю і дастаўку. Наша арганізацыя нічога не зарабляе на гэтым. Мы гарантуем публічную справаздачнасць па ўсіх выдаткаваныя сродках», – кажа доктар Рашэд Сарўар, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) у Беларусі.

Далучыцца да збору можна ўжо цяпер на афіцыйнай старонцы UNICEF у Беларусі.

Стужка навінаў