Ужо два літоўскія міністры заявілі аб гатоўнасці пайсці ў адстаўку праз «Беларуськалій»


Следам за міністрам замежных справаў можа пайсці ў адстаўку і міністр транспарту. Апазіцыя – за тое, каб і старшыня камісіі Сейму ў замежных справах падаў у адстаўку.

Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс.
Фота: Marius Skuodis / Facebook

У Літве працягвае разгарацца скандал вакол супрацы з падсанкцыйным «Беларуськаліем». Спачатку міністр замежных справаў Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку калі высветліцца, што «Беларуськалій» унёс перадаплату Літоўскай чыгунцы пасля таго, як уступілі ў моц санкцыі ЗША.

Цяпер ужо і міністр транспарту Марус Скуодзіс гатовы ісці ў адстаўку. Пра гэта «Delfi» расказаў прадстаўнік Партыі свабоды – Скуодзіс ужо расказаў пра гэта лідару сваёй партыі.

Скуодзіс раней неаднаразова выказваўся ў падтрымку беларускага пратэсту, заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча, захопленага ў Беларусі з рэйсу «Ryanair», які ляцеў у Вільню.

Літоўская прэм’ерка Інгрыда Шыманіце кажа, што яшчэ не вырашыла, ці варта звальняць гэтых міністраў. Рашэнне маюць абвясціць у пачатку наступнага тыдня. Ёй цяпер невядома, ці партнёры Літвы адвярнуцца ад краіны праз працяг транзіту ўгнаенняў падсанкцыйнага «Беларуськалію».

«Пазіцыя Літвы ў дачыненні да Беларусі заўсёды была жорсткай. Калі Еўразвяз абмяркоўваў санкцыі на ўсе ўгнаенні, якія вырабляюцца ў Беларусі, Літва падтрымала гэтае рашэнне, і ва ўсім пакеце ўгнаенняў засталіся выключанымі толькі пазіцыі, якія прапаноўвалі іншыя краіны-чальцы», – перадае «Delfi» словы прэм’еркі.

Hавiны
У Літве патлумачылі, чаму не спынілі транзіт беларускага калію
2021.12.09 12:01

Яна дадала, што санкцыі ЗША супраць «Беларуськалію» не маюць закрануць Літву наўпрост, але супраца з «Беларуськаліем» – справа сапраўднасці дамовы. Шыманіце паабяцала, што Літва знойдзе такі шлях разрыву дамовы, каб была мінімальная рызыка фінансавай шкоды.

Лідарка апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Вілія Блінкявічуце ж заявіла, што і Ландсбергіс мусіць неадкладна пайсці ў адстаўку, і Скуодзіс, і разам з імі старшыня камісіі Сейму ў замежных справах. Літве, кажа яна, нанеслі вялікую рэпутацыйную шкоду.

Hавiны
«Рабочы рух» апісаў схему калійных афшораў
2021.12.08 16:31

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў