У Кіеве абмеркавалі, як спрасціць знаходжанне беларускіх палітэмігрантаў ва Украіне


У Кіеве 9 снежня адбылася экспертная дыскусія «Агульныя выклікі рэгіёну: украінска-беларуская салідарнасць на прыкладзе палітычнай міграцыі».

Дыскусія 9 снежня ў Кіеве.
Фота: Белсат

Падчас мерапрыемства, арганізаванага пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра і «Belarus Free Center» беларускія і ўкраінскія палітыкі, праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый абмеркавалі пытанні міграцыі, працаўладкавання і бяспекі беларускіх палітэмігрантаў ва Украіне.

Улічваючы рост рызыкаў на ўсходніх і паўночных межах, многія ўкраінскія палітыкі ўсё часцей называюць афіцыйны Менск дадатковай пагрозай для Украіны. Гэта таксама пагроза для беларускага дэмакратычнага руху і, у прыватнасці, для актывістаў, якія шукаюць абароны ва Украіне. Удзельнікі дыскусіі мяркуюць, што салідарнасць і ўзаемная падтрымка ў цяперашнім крызісе дапамогуць умацаваць дэмакратычны рух у рэгіёне для вырашэння агульных задач.

Разам з тым выступоўцы адзначалі шэраг складанасцяў у легалізацыі, афіцыйным працаўладкаванні і гарантаванні бяспекі для беларускіх мігрантаў. У сувязі з гэтым Украіна многімі разглядаецца як транзітная краіна: у яе лёгка з’ехаць беларусам, але цяжка адаптавацца. Пытанні, узнятыя ў дыскусіі, знаходзяць разуменне сярод украінскіх палітыкаў і пэўныя пазітыўныя зрухі ёсць, але яны досыць павольныя з прычыны бюракратычных перашкодаў.

Hавiны
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх паперы, шакаладу і піва
2021.12.09 08:31

Сярод удзельнікаў дыскусіі: сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Беларусі Вольга Кавалькова, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, каардынатар праекту «Без кордонів» Максім Буткевіч, каардынатар Free Belarus Center Паліна Бродзік, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Павал Левінаў, прадстаўнікі Дому адукацыі правоў чалавека ў Чарнігаве і народныя дэпутаты Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў