Можна толькі ў Расею? «Менсктранс» скасаваў навагоднія рэйсы ў Польшчу, Літву, Латвію і Украіну


У перыяд Навагодніх святаў дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» адмяняе выкананне рэйсаў па міжнародных маршрутах у Літву, Латвію, Польшчу і Украіну.

Гэтак, 31 снежня не адбудуцца рэйсы з Менску ў Рыгу (22.00) і назад (22.00). У гэты ж дзень не будзе рэйсаў Менск – Каўнас у 23.30 і Каўнас – Менск у 17.30.

А ў 22.30 аўтобус не паедзе з беларускай сталіцы ў Кіеў, і з Кіева ў Менск у 21.30.

Таксама адмяняецца рэйс Менск – Варшава на 13.30 і Варшава – Менск на 19.30 і 23.00.

1 студзеня не паедуць аўтобусы Менск – Вільня на 8:30 і 11:00 і Вільня – Менск на 14:00 і 17:30.

Адмяняюцца таксама аўтобусы Менск – Варшава на 00:10 і 8:00 ды Варшава – Менск на 12:00.

Hавiны
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх паперы, шакаладу і піва
2021.12.09 08:31

У Расею – дадатковыя рэйсы

У той час, як «Менсктранс» адмяняе рэйсы ў краіны Еўропы, Беларуская чыгунка на навагоднія святы прызначае дадатковыя цягнікі па маршруце Менск – Масква і Менск – Санкт-Пецярбург.

Гэтак, цягнік № 236 Менск – Масква адправіцца з Менску 29 снежня і 8 студзеня ў 18.22 і прыбудзе ў Маскву 30 снежня і 9 студзеня адпаведна ў 5.54.

Цягнік № 247 Масква – Менск адправіцца з Масквы 30 снежня і 9 студзеня ў 22.58 з прыбыццём у Менск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 8.31.

Цягнік № 250 Менск – Санкт-Пецярбург выедзе з Менску 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19:15 з прыбыццём у Санкт-Пецярбург 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 9.20.

У зваротным напрамку цягнік № 249 адправіцца з Санкт-Пецярбургу 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14.26 з прыбыццём у Менск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 5.08.

Аб’ектыў
Беларусь увяла харчовае эмбарга расейскага ўзору
2021.12.07 22:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў