Дэпутаты Польшчы, Літвы і Украіны заклікалі да Міжнароднага суду над Лукашэнкам


Намеснік старшыні камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч перадаў кіраўніку беларускага Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлу Латушку рэзалюцыю міжпарламенцкай асамблеі Польшчы, Літвы і Украіны.

Павел Латушка і Роберт Тышкевіч.
Фота: Павел Латушка / Telegram

Роберт Тышкевіч паведаміў, што на XI Сесіі міжпарламенцкай асамблеі Сейма і Сената Польшчы, Сейма Літвы і Вярхоўнай Рады Украіны асобнай тэмай абмяркоўваліся злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Па выніках паседжання ў выніковым дакуменце знайшла адлюстраванне кансалідаваная пазіцыя парламентарыяў, якія заклікаюць сфармаваць кааліцыю па міжнародным пераследзе злачынцы Лукашэнкі, паведамляе тэлеграм-канал Паўла Латушкі.

«Парламенцкі сход заклікае бакі ініцыяваць міжнародны судовы працэс з універсальнай юрысдыкцыяй для асуджэння Лукашэнкі і членаў ягонага рэжыму за злачынствы, учыненыя ў масавым маштабе супраць беларускага народу, і заклікае бакі разгледзець магчымасць перадачы Беларусі ў Міжнародны суд за парушэнні Чыкагскай, Манрэальскай і Канвенцыі ААН аб забароне катаванняў», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Hавiны
Авіядыспетчар з Менску збег у Польшчу і раскрыў дэталі аперацыі КДБ па пасадцы самалёта «Ryanair» з Пратасевічам
2021.12.08 22:41

Нагадаем, што падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы спецслужбоўцы Польшчы прынялі ўцекача з Беларусі, які працаваў авіядыспетчарам у менскім аэрапорце. Ён распавёў ім пра падрабязнасці з захопам самалёту «Ryanair», на якім ляцелі Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў