Дэлегацыя лукашэнкаўцаў прыляцела ў Крым, наведала магілу Багдановіча, пойдзе на «рускамірскі» форум


Пяць прыхільнікаў Лукашэнкі возьмуць удзел у «экспертным клубе». Расейскія ўльтраправыя чакаюць самога Лукашэнку.

Аляксей Дзермант на магіле Максіма Багдановіча. Ялта, Крым. 9 снежня 2021 года.
Фота: Аляксей Дзермант / Telegram

Паводле звестак расейскага «РИА Новости», у склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня праўлення праўладнай «Белай Русі» Аляксандр Шацько, сябра ўрадавай Канстытуцыйнай камісіі і прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, супрацоўнік Інстытуту філасофіі Акадэміі навук і праўладны палітолаг Аляксей Дзермант, старшыня аргкамітэту стварэння «рускамірскай» партыі «Союз» Сяргей Лушч і аналітык праўладнага БІСІ Аляксей Аўдонін. Праўладная расейская «Lenta.ru» звяртае ўвагу на тое, што дэлегацыя абышлася без дзяржаўных службоўцаў.

У праграме было наведванне магілы беларускага паэта Максіма Багдановіча, пахаванага ў крымскай Ялце. 9 снежня 2021 года спаўняецца 130 гадоў з нараджэння Багдановіча. Фота з могілак ужо апублікаваў Дзермант.

Вечарам дэлегацыя мае наведаць творчы вечар у музеі Лесі Украінкі, на наступны дзень – «Лівадзійскі форум», на якім мае ўзяць удзел у паседжанні «экспертнага клубу».

Ультраправы расейскі тэлеканал «Царьград» задаўся пытаннем, ці прыляціць у Крым Аляксандр Лукашэнка: яму завочна нагадваюць, што ён прызнаў Крым расейскім «дэ-юрэ і дэ-факта» і «не выключаў» візіту неўзабаве.

Шпакоўскі тым часам вырашыў адказаць на «аднатыпныя пытанні» пра візіт у сваім Telegram-канале: піша, што візіт «носіць прыватны характар», што пытанне прызнання Крыму расейскім «знаходзіцца ў плоскасці ўпаўнаважаных дзяржаўных суб’ектаў Беларусі і Расейскай федэрацыі», але «будзе, меркавана, вырашаны ўжо ў кароткатэрміновай перспектыве» і што асабіста ён задаволены візітам у Крым.

Hавiны
Навошта Лукашэнка прызнаў Крым расейскім? Што пішуць у Беларусі, Украіне і Расеі
2021.12.02 01:59

АА belsat.eu

Стужка навінаў