«Узгадненне не ўяўляецца магчымым». Улады забаранілі вернікам маліцца ля Чырвонага касцёлу


Менгарвыканкам адказаў вернікам на просьбу дазволіць маліцца ў зашклёнай галерэі ўнутры Чырвонага касцёлу або ва ўнутраным дворыку побач, паведамляюць прадстаўнікі парафіі. У афіцыйным лісце гаворыцца, што збірацца ў бажніцы немагчыма, а набажэнства на вуліцы лічыцца масавым мерапрыемствам і забароненае.

Адказ Менгарвыканкаму на просьбу вернікаў дазволіць маліцца ў зашклёнай галерэі ўнутры Чырвонага касцёлу або ва ўнутраным дворыку.
Фота: Рыма-каталіцкая парафія cв. Сымона і cв. Алены / chyrvony.by

Менскія ўлады адказалі вернікам на просьбу дазволіць маліцца ў зашклёнай галерэі ўнутры Чырвонага касцёлу або ва ўнутраным дворыку побач. Адказ на афіцыйны зварот даў першы намеснік старшыні Менгарвыканкаму Дзмітрый Мікулёнак. У лісце ён паведаміў, што «эксплуатацыя будынку забароненая да заканчэння рамонтна-аднаўленчых работаў», таму «ўзгадніць правядзенне набажэнстваў у асобных памяшканнях касцёлу не ўяўляецца магчымым».

На просьбу дазволіць маліцца на вуліцы чыноўнік адказаў, што гэта ўжо будзе масавае мерапрыемства, а ля касцёлу праводзіць іх нельга, бо побач урадавы будынак.

У лісце таксама адзначаецца, што ўлады прапанавалі парафіі Чырвонага касцёлу варыянты вольных памяшканняў для часовага выкарыстання.

Вернікам забаранілі маліцца і ў парафіяльным доме.

Hавiны
«Вам ніхто не адкажа». Больш за месяц святароў і вернікаў не пускаюць у Чырвоны касцёл
2022.10.31 15:36

 

Пажар у касцёле Святых Сымона і Алены здарыўся ўночы 26 верасня. Невядомыя таксама пабілі шыбу ў святыні. Гарэла электраправодка, плошча пажару, паводле афіцыйных звестак, склала 20 квадратных метраў. Будынак пастанавілі закрыць «на рамонт». Паралельна адлучылі ўсе камунікацыі, а ў каталікоў забралі ключы ад касцёлу, павесіўшы на дзверы пломбы.

Аналітыка
«Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі
2022.11.08 07:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў