У самалёце «Белавіі» падчас рэйсу парэпалася шкло. У авіякампаніі заявілі, што на бяспеку палёту гэта не ўплывала


У самалёце «Белавіі» парэпалася шкло кабіны падчас рэйсу з Менску ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Лятак развярнуўся над Каспійскім морам і вярнуўся ў Беларусь. У авіякампаніі заявілі, што на бяспеку палёту здарэнне не ўплывала.

Маршрут самалёта Менск – Шарджа, які вярнуўся ў Беларусь праз пашкоджанне шкла кабіны. 9 лістапада 2022 года. Скрыншот сэрвісу «Flightradar»

Авіякампанія «Белавія» паведаміла, што сёння ў кабіне самалёта «Boeing 737-800», які выконваў рэйс з Менску ў Шарджу (Абʼяднаныя Арабскія Эміраты), парэпалася шкло. Паводле інструкцый камандзір экіпажу пастанавіў вярнуцца ў аэрапорт вылету. Самалёт развярнуўся над Каспійскім морам, не даляцеўшы да пункту прызначэння каля 1800 кіламетраў, сведчаць звесткі сэрвісу «Flightradar».

У «Белавіі» адзначылі, што немагчыма прадказаць, калі шкло можа парэпацца, гэта заўсёды здараецца нечакана. Калі сілавыя элементы шкла не пашкоджаныя, бяспецы палёту нічога не пагражае.

Праз інцыдэнт з гэтым самалётам перавозца вымушаны затрымаць два чартарных рэйсы: у Анталію і Шарм-эш-Шэйх. Пасажыраў папрасілі прабачыць і паабяцалі забяспечыць іх напоямі і ежай.

Hавiны
Арабскі лоўкост аднавіў палёты ў Менск, прыпыненыя праз вайну ва Украіне
2022.10.23 13:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў