Сваячка абакрала сям'ю стрыечнага брата на 50 тысячаў рублёў


У Бабруйскім раёне следчыя распачалі крымінальную справу супраць мясцовай жанчыны, якая распрадала маёмасць сваякоў, піша Следчы камітэт.

Жыхарка Бабруйскага раёну распрадала ўсю маёмасць з прысядзібнага надзелу, у тым ліку гаспадарчую пабудову і агароджу. Але прадала яна маёмасць сваякоў. Стрыечны брат гэтай жанчыны разам з сваёй жонкай цяпер жыве ў Расеі.

45-гадовая жанчына перыядычна наведвалася на тэрыторыю прысядзібнага ўчастка, які належаў сваякам. А паколькі гаспадароў доўга тут не было, яна распрадавала маёмасць. Праз гандлёвую пляцоўку жанчына прадала інструменты, газонакасілку, трымер, бетонамяшалку, мэблю. Прадала будаўнічыя матэрыялы, з якіх быў пабудаваны прысядзібны дом і агароджа.

У выніку на надзеле застаўся толькі падмурак. Мясцовыя ўлады скантактаваліся з уласнікам надзелу і запатрабавалі прывесці ў парадак свой участак. Калі ж уласнік вярнуўся з Расеі, то пабачыў бязладдзе і пусты двор.

Следчыя падлічылі, што жанчына нанесла сваякам шкоду на суму каля 50 тысячаў рублёў. У выніку супраць жанчыны завялі крымінальную справу.

Hавiны
Пад Салігорскам мужчына забіў знаёмага. Магчыма, помсціў за бойку
2022.11.09 09:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў