Расея адводзіць войскі ад Херсону


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу аддаў загад вывесці войскі з Херсону на левы бераг Дняпра. Паведамляецца, што адвод войск адбудзецца ў бліжэйшы час.

Сяргей Шайгу. 
Фота: Прэс-служба Мінабароны РФ

Камандуючы аб’яднанай групоўкі войскаў Сяргей Суравікін пацвердзіў, што адвод войскаў РФ з Херсону адбудзецца ў бліжэйшы час. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу аддаў загад вывесці войскі з Херсону на левы бераг Дняпра.

«Для нас жыццё і здароўе расейскіх вайскоўцаў заўсёды з’яўляецца прыярытэтам. Мы мусім прымаць да ўвагі і пагрозу для грамадзянскага насельніцтва. Пераканайцеся, што ўсе ахвочыя з ліку цывільнага насельніцтва змаглі зʼехаць. Прыступайце да адводу войскаў і прыміце ўсе захады, каб забяспечыць бяспечную перакідку асабовага складу, узбраення і тэхнікі за раку Днепр», – заявіў Шайгу.

Пры гэтым кіраўніцтва расейскай арміі мае намер замацавацца на левым берагу Дняпра і арганізаваць тут лінію абароны.

Украінскія медыі стрымана адрэагавалі на паведамленне Шайгу пра вывад войск з Херсону.

Херсон быў адзіным абласным цэнтрам Украіны, які расейская армія ўзяла з пачатку ўварвання ва Украіну. Цяпер расейцы вымушаныя адступіць. Расейцы захапілі Херсон 3 сакавіка, а 30 верасня пасля так званых рэферэндумаў, Херсонскую вобласць уключылі ў складзе Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына разбірае завал ў адным з пашкоджаных дамоў У  сяле Архангельскае, Херсонская воблаць.
Фота: Белсат

Пасля наступу контрнаступу ЗСУ, расейскія ўлады ў горадзе распачалі эвакуацыю насельніцтва на левы бераг Дняпра. Пры гэтым расейскі бок сцвярджаў, што Украіна мае намер падарваць плаціну Херсонскай ГЭС і затапіць горад разам з людзьмі.

9 лістапада расейскія войскі падарвалі ўсе масты каля Херсону. У гэты ж дзень стала вядома пра смерць намесніка кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсону Кірыла Страмавусава.

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава выступіла з паведамленнем, што РФ гатовая да перамоваў з Украінай.

Абноўлена
Аналітык: ЗСУ вызвалілі 50 % тэрыторыі Украіны, акупаванай РФ пасля 24 лютага
2022.11.07 14:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў