Першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку


Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку 9 лістапада, піша Міністэрства энергетыкі. Планавы рамонт першага энергаблоку распачалі 25 красавіка і з таго часу блок не працаваў.

Астравецкая БелАЭС.
Фота: Minenergo_by / Telegram

Мінэнерга інфармуе, што пасля завяршэння планавай працы і дадатковых выпрабаванняў першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку. Пакуль вядзецца паэтапны набор магутнасці – цяпер яна складае каля 400 МВт.

«У адпаведнасці з праграмай іспытаў эксплуатацыя блоку ў бліжэйшы час будзе ажыццяўляцца на розных узроўнях магутнасці», – паведамляе Мінэнерга.

«Планавы рамонт» на першым энергаблоку распачалі 25 красавіка. Летам прадстаўнікі Мінэнерга пераносілі ўключэнне энергаблоку. А 11 кастрычніка міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што пастаноўлена правесці «дадатковыя працы і дыягностыку электрагенеравальнага абсталявання першага блоку станцыі з улікам досведу эксплуатацыі аналагічнага абсталявання на іншых АЭС». Тады ж прагучала, што БелАЭС запрацуе да канца бягучага года.

Разбор
Не працуе, дык хоць не ўзарвецца. Мінула два гады, як у Беларусі запусцілі «крывенькую» БелАЭС
2022.11.03 07:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў