Яшчэ двух фігурантаў «карагоднай справы» хочуць адправіць у калонію

Прысуды 15 асобам з двух груп «карагоднай справы» прагучаць 15 лістапада, а сёння абвінавачанне зачытала тэрміны, якія яны хочуць назначыць. А гэта значыць, што так і будзе, бо пакуль у гэтай справе выключэнняў не было.

Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў. Калаж з фота spring96.org

Працэс ідзе ў судзе Берасцейскага раёну, вядзе яго Кацярына Рамашка. У суд Берасцейскага раёну яна прыйшла год таму.

Такім чынам, актывістку з Пружанаў Ганну Баран і Уладзіміра Ганчарова, яны зараз знаходзяцца ў СІЗА №7, хочуць адправіць на паўтары гады ў калонію. А жонцы Ганчарова – Юліі прысудзіць два гады «хатняй хіміі». І гэта яшчэ не ўсе, 12 лістапада Ганчарову пачнуць судзіць па іншай крымінальнай справе – 369 артыкуле («Абраза прадстаўніка ўлады»).

«Бачыў, як страляюць па людзях, зразумеў, што абавязаны выйсці». Сірата Ілля Ягораў чакае «хімію»

Вользе Гачынскай прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі», яе мужа Руслана будуць судзіць пазней.

Святлану і Сяргея Якімовічаў просяць раздзяліць: жанчыне 2 гады « хатняй хіміі», а мужчыне 2 гады калоніі пасялення. А вось Аляксандру і Таццяне Паўлючыкам просяць прызначыць год «хатняй хіміі».

Павел Краўчук і Сяргей Ярошкін – 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем. Сяргея Лапко і Цімур Ломпік – 2 гады «хіміі» з накіраваннем. Веранікі Клімовіч і Аляксандру Вялічкі просяць прызначыць 2 гады «хатняй хіміі», а Валянціне Карсак 2,5 гады «хатняй хіміі».

Тым часам следчыя «карагоднай справы» сабралі яшчэ адну групу, якая знаёміцца з матэрыяламі справы.

Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі

Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да карагоду, абвінавачанні выставілі 108 з іх, а 87 фігурантам ужо агучылі прысуды: ад хатняй да рэальнай «хіміі» і калоніі.

Нагадаем, 13 верасня 2020 года падчас Маршу герояў у Берасці ўдзельнікі шэсця зладзілі вялікі карагод на скрыжаванні бульвару Касманаўтаў і праспекту Машэрава.

«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць

АЛ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны