Разгляд выніковага даклада ICAO па пасадцы самалёта «Ryanair» адкладзены да 2022 года


Пасадка самалёту «Ryanair» у Менску 23 траўня 2021 года.
Фота: AFP

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) адклаў разгляд выніковага даклада па інцыдэнце з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску да студзеня 2022 года. Аб гэтым паведамляе арганізацыя ў Twitter.

Разгляд справаздачы аб расследаванні інцыдэнту з самалётам «Ryanair» пераносіўся ўжо некалькі разоў. Апошні раз даклад абяцалі разгледзець 12 лістапада, калі будзе сабрана ўся неабходная інфармацыя.

Аднак зараз Рада ICAO вырашыла адкласці разгляд справаздачы да сваёй наступнай сесіі ў студзені 2022 года. Прычынай такога рашэння называюць вялікі аб’ём прадстаўленых даных і неабходнасць у дадатковых растлумачэннях ад дзяржавы.

Hавiны
Вячорка: ICAO можа перадаць справу за пасадку «Ryanair» у Раду бяспекі ААН
2021.11.02 09:47

Самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску пасля інфармацыі аб «мінаванні», якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная сяброўка Соф’я Сапега былі затрыманыя. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля захопу апазіцыйнага блогера.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі. Інцыдэнт з рэйсам Афіны – Вільня пацягнуў увядзенне жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў