Польская паліцыя: Ноч на мяжы прайшла амаль спакойна


Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ўначы з 8 на 9 лістапада была збольшага спакойнай. Пра гэта раніцай паведамілі ў Twitter паліцыі Падляскага ваяводства Польшчы.

«На мяжы ноч прайшла адносна спакойна. Толькі ў паліцэйскую машыну ўляцеў камень», – паведамілі ў падляскай паліцыі.

Пры гэтым польскія паліцыянты працягваюць пільнаваць мяжу з Беларуссю.

У сваю чаргу прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў у інтэрв’ю «Polskie Radio 24», што Польшча мае справу з працяглай эскалацыяй гэтага памежнага крызісу.

«Нашы ацэнкі адносна агульнай прысутнасці мігрантаў у Беларусі паказваюць, што іх можа быць ад 12 да 15 тысяч. Гэта тая група, якую Лукашэнка здолеў прывесці ў Беларусь за апошнія месяцы», – заявіў Жарын.

Аналітыка
«Лепшага шляху ў Еўразвяз цяпер няма». Чаму мігранты ідуць праз Беларусь, нягледзячы на небяспеку
2021.11.08 15:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў