Польская паліцыя чакае новага штурму мяжы 11 лістапада

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Straż Graniczna / Twitter

Новы штурм мігрантамі беларуска-польскай мяжы можа адбыцца 11 лістапада, калі Польшча будзе святкаваць Дзень незалежнасці. Пра гэта выданню Onet.pl паведаміла крыніца ў Галоўным упраўленні польскай паліцыі.

«На наш погляд, гэтая дата абрана не выпадкова. Беларускія службы цудоўна разумеюць, што з нагоды 11 лістапада мы павінны сабраць вялікія сілы на ўрачыстасцях, якія праходзяць па ўсёй Польшчы. Яны, безумоўна, хочуць ускладніць нам забеспячэнне маршу незалежнасці ў Варшаве», – заявіла крыніца.

Між тым прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер падкрэсліў, што зараз на польскай мяжы знаходзіцца ад 3000 да 4000 чалавек, а ў Беларусі не менш за некалькі тысяч чалавек гатовы перайсці польскую мяжу, паведамляе Gosc.pl.

Польская паліцыя: Ноч на мяжы прайшла амаль спакойна

Раней прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў у, што ў Беларусі можа быць ад 12 да 15 тысяч мігрантаў, завезеных адмыслова беларускімі ўладамі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны