Парламент Курдыстану накіруе дэлегацыю ў Польшчу і Беларусь у сувязі з мігрантамі на мяжы


Парламент Курдыстану – тэрыторыі, куды гістарычна ўваходзяць часткі Турцыі, Ірану, Іраку і Сірыі і большасць насельніцтва складаюць курды, – прыняў рашэнне накіраваць дэлегацыю для расследавання справы тысяч курдскіх мігрантаў, якія захраслі на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, паведамляе партал «Basnews».

Старшыня парламенту Курдыстану Рэваз Фаік.
Фота: parliament.krd

Прадстаўніца парламенту Рэўаз Файык 9 лістапада даручыла Камітэту міжнародных адносінаў бліжэйшым часам сфармаваць дэлегацыю і наведаць абедзве краіны.

Дэлегацыя павінна будзе падрыхтаваць падрабязную справаздачу аб бягучым становішчы мігрантаў і прычынах масавай міграцыі. Адзначаецца, што парламент і ўрад Курдыстану пазней сустрэнуцца, каб абмеркаваць вынікі расследавання і распрацаваць план пераадолення праблемы.

Тысячы мігрантаў з Курдыстану размясціліся на мяжы Беларусі і Польшчы, спадзеючыся, што ім дазволяць уехаць у ЕЗ. Польшча, у сваю чаргу, накіравала дадковыя сілы, каб узмацніць захады бяспекі на сваёй усходняй мяжы і не дапусціць мігрантаў на яе тэрыторыю.

Размова
Кірылюк: Беларусь ператвараецца ў Афганістан
2021.11.09 13:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў