На беларуска-польскай мяжы налічылі да 4 тыс. мігрантаў


Мігранты на беларуска-польскай мяжы, 8 лістапада 2021 г.
Фота: Leonid Shcheglov / TASS / Forum

На ўсёй польска-беларускай мяжы на раніцу 9 лістапада было ад 3 тыс. да 4 тыс. мігрантаў. Пра гэта падчас брыфінгу ў Беластоку паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы.

Паводле яе, 800 асобаў размясціліся непасрэдна каля пункту пропуску ў Кузніцы.

Катажына Здановіч адзначыла, што раніцаю былі спробы перайсці мяжу, але не каля пункту пропуску ў Кузніцы.

Аналітыка
«Лепшага шляху ў Еўразвяз цяпер няма». Чаму мігранты ідуць праз Беларусь, нягледзячы на небяспеку
2021.11.08 15:20

У сваю чаргу прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў у інтэрв’ю «Polskie Radio 24», што Польшча мае справу з працяглай эскалацыяй гэтага памежнага крызісу.

«Нашы ацэнкі адносна агульнай прысутнасці мігрантаў у Беларусі паказваюць, што іх можа быць ад 12 да 15 тысяч. Гэта тая група, якую Лукашэнка здолеў прывесці ў Беларусь за апошнія месяцы», – заявіў Жарын.

Hавiны
Польская паліцыя: Ноч на мяжы прайшла амаль спакойна
2021.11.09 09:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў