Мінабароны Польшчы апублікавала відэа калоны беларускіх сілавікоў ля мяжы


Міністэрства абароны Польшчы раніцай 9 лістапада апублікавала відэа, на якім бачная калона людзей у вайсковай форме на беларускім баку.

Вялікая група беларускіх сілавікоў набліжаецца да лагеру мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

Між тым на беларуска-польскай мяжы зноў стрэлы. Відэа апублікаваў адзін з мігрантаў. На ім чуваць аўтаматную чаргу.

На беларуска-польскую мяжу прыбылі прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі і міністр абароны Мар’юш Блашчак, яны сустрэліся з польскімі памежнікамі, паліцыянтамі і вайскоўцамі, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю.

Hавiны
Польская паліцыя: Ноч на мяжы прайшла амаль спакойна
2021.11.09 09:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў