Літва ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў памежных раёнах. Ён пачне дзейнічаць з апоўначы


Сойм Літвы ўхваліў прапанову ўрада краіны аб увядзенні надзвычайнага становішча на ўсім участку мяжы з Беларуссю. Рэжым пачне дзейнічаць з паўночы, паведамляе «Delfi».

Літоўскія памежнікі падчас патрулявання мяжы з Беларуссю. У святле фар – яго калега Эвалдас. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: ВБ для «Вось так»

Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць месяц, на мяжы з Беларуссю і на тэрыторыі, якая аддалена ад мяжы на пяць кіламетраў углыб краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў.

Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўпершыню пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Яно прадугледжвае абмежаванні на перамяшчэнні ў прыгранічнай зоне.

Hавiны
«Калі нешта здарыцца, мы першыя, хто сустрэнецца з гэтымі людзьмі». Што кажуць жыхары беларуска-польскага памежжа
2021.11.09 18:15

Раней паведамлялася, што ўначы з 8 на 9 лістапада беларускія памежнікі перакінулі да мяжы з Літвой сотні мігрантаў. Вялікая група ўначы разбіла лагер на беларускім баку, каля мяжы з Літвой, побач з Капчаміесціцкай пушчай, каля паселішча Кадыш.

Адзначаецца, што 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Некаторыя групамі ўжо спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю, на раніцу 9 лістапада літоўскія памежнікі спынілі 82 такія спробы.

Аналітыка
Два дзясяткі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, якія ўлады праігнаравалі падчас міграцыйнага крызісу
2021.11.09 17:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў