Літва хоча ўвесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю


Мяжы Беларусі і Літвы.
Фота: Delfi.lt

Урад Літвы прапанаваў Сейму на месяц увесці рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе DELFI.

Надзвычайнае становішча мае дзейнічаць на памежным участку і на тэрыторыі, якая выдаленая ад мяжы на пяць кіламетраў углыб краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў у Кібартаі, Медніках, Пабрадзе, Рукле і ў Вільні.

Падчас надзвычайнага становішча мігрантаў тут пазбаўляюць права на перапіску, тэлефонныя размовы і да таго падобнае, акрамя магчымасці звароту ў дзяржаўныя ведамствы і ўстановы.

Таксама падчас рэжыму надзвычайнага здарэння можна выкарыстоўваць сродкі дзяржрэзерву, каб устараніць пагрозу грамадскаму спакою, што ўзнікае пра наплыў мігрантаў. Узмоцненая аховы мяжы працягваецца.

Hавiны
Польская паліцыя чакае новага штурму мяжы 11 лістапада
2021.11.09 10:29

Нагадаем, што новы штурм мігрантамі беларуска-польскай мяжы можа адбыцца 11 лістапада, калі Польшча будзе святкаваць Дзень незалежнасці. Пра гэта выданню Onet.pl паведаміла крыніца ў Галоўным упраўленні польскай паліцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў