Еўразвяз адмяніў спрошчаны візавы рэжым для беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ec.europa.eu

Рада Еўрапейскага Звязу прыпыніла дзеянне палажэнняў аб спрашчэнні візавага рэжыму для службовых асоб беларускага рэжыму. Такое рашэнне было прынятае 9 лістапада ў адказ на «гібрыдную атаку, якую распачаў беларускі рэжым».

Прыпыненне распаўсюджваецца на палажэнні, што адмяняюць патрабаванні да дакументальных пацверджанняў, рэгулююць выдачу шматразовых візаў і змяншаюць зборы за афармленне візы для службовых асоб беларускага рэжыму. Гэтае рашэнне не закране звычайных грамадзянаў Беларусі, якія і надалей будуць карыстацца дзейнымі ільготамі ў межах Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, гаворыцца ў паведамленні Рады ЕЗ.

«Мы рашуча асуджаем і адпрэчваем працяг выкарыстанне міграцыі беларускім рэжымам. Непрымальна, каб Беларусь гуляла з жыццямі людзей у палітычных мэтах. Сённяшняе рашэнне яшчэ раз сведчыць аб нашай супольнай прыхільнасці працягваць супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы», – заявіў міністр унутраных справаў Славеніі, старшыня Рады ўнутраных справаў Алэш Хойс (Aleš Hojs).

Рашэнне набудзе моц на наступны дзень пасля апублікавання.

Аналітыка
Шантаж не дапаможа Менску сесці за стол перамоваў з ЕЗ
2021.10.18 19:38

Нагадаем, што пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам набыло моц 1 ліпеня 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў