Памежны камітэт: на мяжы з Польшчай у чэргах чакаюць больш як 260 цяжкавікоў


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Emica Elvedji / PIXSELL / Forum

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, на беларускай мяжы з Польшчай у чэргах стаяць больш як 260 цяжкавікоў.

Паведамляецца, што чарга на памежным пераходзе «Бераставіца» складаецца з больш як 160 фураў, а ў «Казловічах» – больш як 50.

Таксама адзначаецца, што 50 фураў стаяць у чарзе ў памежным пераходзе «Брузгі». І гэта пры тым, што польскія ўлады зранку 9 лістапада спынілі рух са свайго боку.

Hавiны
Польшча закрывае рух праз памежны пераход «Кузніца»
2021.11.09 00:23

Больш як 480 цяжкавікоў застаюцца ў чэргах на беларуска-літоўскай мяжы, з іх больш як 330 – у электроннай чарзе.

Таксама 10 фураў зарэгістраваліся для праходу мяжы ў пункце пропуску «Урбаны» на мяжы з Латвіяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў