Беларусь атрымала ад Кітаю вакцыны і шпрыцы. Менш, чым планавала


Кітайскія вакцыны для Беларусі.
Фота: china.mfa.gov.by

8 лістапада ў аэрапорце Пекіну амбасадар Беларусі Юрый Сянько падпісаў акт прыёму гуманітарнай дапамогі ад ураду Кітаю.

У дапамогу ўваходзяць 500 тыс. доз вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell) і 500 тыс. шпрыцаў, паведамілі ў беларускай амбасадзе ў КНР.

Дастаўка гуманітарнага грузу плануецца 10 лістапада ваенным самалётам Іл-76.

На борце таксама будзе 1 млн доз кітайскай вакцыны, якія Беларусь набыла за грошы.

Hавiны
Беларусь атрымае 2,6 мільёна дозаў кітайскай вакцыны
2021.11.07 21:39

Напярэдадні паведамлялася, што на 9 лістапада запланаваны рэйс з Кітаю з чарговай партыяй вакцыны ад каронавірусу. Чарговая партыя складаецца з 2 млн 600 тыс. дозаў і 1 100 100 шпрыцаў. Але фактычна Беларусь атрымае істотна менш як вакцынаў, гэтак і шпрыцаў.

МГ belsat.euКит

Стужка навінаў