Кыргызстан адмяніў вучэнні АДКБ на сваёй тэрыторыі


Камандна-штабныя вучэнні «Непарушнае брацтва – 2022», якія павінны былі прайсці з 10 па 14 кастрычніка ў навучальным цэнтры «Эдэльвейс» у горадзе Балыкчы, адменены Міністэрствам абароны Кыргызстану. Пра гэта паведамляе 24.kg.

Прычыны адмены не названыя. У АДКБ скасаванне вучэнняў пакуль не пракаментавалі.

У чэрвені Мінабароны Кыргызстану паведаміла пра пачатак падрыхтоўкі да арганізацыі вучэнняў «Непарушнае брацтва – 2022». У АДКБ заяўлялі, што гэтыя камандна-штабныя вучэнні накіраваныя на адпрацоўку пытанняў падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі, а таксама задач постканфліктнага ўрэгулявання.

Да ўдзелу ў манеўрах павінны былі быць прыцягнутыя міратворчыя кантынгенты Беларусі, Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, РФ і Таджыкістана. Аднак пасля нядаўніх баёў на кыргызска-таджыкскай мяжы ў Кыргызстане пачалі гучаць заклікі, каб таджыкскіх вайскоўцаў на вучэнні не дапусцілі.

Аналітыка
Канфліктныя Азербайджан – Арменія, Кыргызстан – Таджыкістан. Глядзім, ці закончыліся баі і дзе АДКБ
2022.09.22 07:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў