Беларусы зноў сталі актыўна купляць замежную валюту


У верасні беларусы купілі замежнай валюты ў эквіваленце $ 980,2 млн, а прадалі $ 866,2 млн, паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банку.

У верасні раптам змянілася тэндэнцыя паводзін фізічных асобаў у абменніках. Насельніцтва купіла замежнай валюты на $ 114,1 мільёнаў больш, чым прадало.

На фоне высокай інфляцыі ўвесь гэты год беларусы былі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Напрыклад, у жніўні прадалі яе на $ 54,6 мільёнаў больш, чым купілі. Гэта, паводле ацэнак экспертаў, азначала праяданне валютных запасаў.

Інтэрв’ю
Эксперт: «Будзе падаць расейская эканоміка, разам з ёй і нашая». Прагноз для тых, хто захоўвае грошы ў рублях
2022.09.30 11:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў