Зборная Беларусі па футболе заняла апошняе месца ў групе


Футбольная зборная Беларусі прайграла Эстоніі, саступіла ў шостай гульні запар і апусцілася на апошняе месца ў сваёй адборачнай групе.

На апошняе месца зборная апусцілася з сумарнай розніцай мячоў 3:17.

Матч зборная Беларусі і Эстоніі 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: abff.by

У выніку зборная Беларусі прайграла Эстоніі з лікам 0:2 у кваліфікацыі да Чэмпіянату свету-2022.

На матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў Эстонію каманда ехала без галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева, які захварэў на каронавірус, а таксама без больш як дзесяці гульцоў асновы з-за розных прычын.

Камандай кіраваў памочнік Кандрацьева Алег Радушка. Ён выпусціў на поле эксперыментальны склад і ў першыя хвіліны выпусціў гульцоў, якіх раней у зборнай было складана ўявіць.

Зараз месцы ў групе размеркаваны наступным чынам:

  1. Бельгія – 16 ачкоў (6 гульняў)
  2. Чэхія – 8 ачкоў (6 гульняў)
  3. Уэльс – 8 ачкоў (5 гульняў)
  4. Эстонія – 4 ачкоў (5 гульняў)
  5. Беларусь – 3 ачкоў (6 гульняў)

На гэты раз Беларускай фэдерацыі футболу было прынцыпова важна, каб людзі з БЧБ-сімволікай не прайшлі на стадыён. Так, за дзень да матчу беларускім заўзятарам забаранілі прыносіць на трыбуны нацыянальныя сцягі.

У дзень матчу на ўваходзе на стадыён не прапусцілі групу людзей у бел-чырвона-белых камбінезонах.

А тых, хто ўсё ж такі здолеў пранесці ўкраінскія і бчб-сцягі на матч, арганізатары папрасілі схаваць.

Між тым у канцы матчу заўзятары вывесілі банер у памяць загінулага Андрэя Зэльцара з надпісам « Андрэй Зэльцэр – герой Беларусі».

Банер памяці Андрэя Зэльцара падчас матчу зборных Беларусі і Эстоніі 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: tribuna.com
Hавiны
Моладзевая футбольная зборная Беларусі пачала адбор на Чэмпіянату свету з трох правалаў
2021.10.08 22:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў