За апошнія суткі польскія памежнікі прадухілілі больш за 500 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

Беларуска-польская мяжа. Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Польская памежная служба за 8 кастрычніка прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамілі ў сацсетках ведамства.

Былі затрыманыя восем мігрантаў – грамадзяне Іраку, Конга і Гвінеі.

Усяго з пачатку кастрычніка польскімі памежнікамі было зафіксавана больш за 4,3 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. З пачатку года такіх спроб было больш за 15,8 тысяч.

Нагадаем, што ўчора, 8 кастрычніка, дырэктар Усходняга дэпартаменту Міністэрства замежных справаў прыняў часовага паверанага ў справах Беларусі. Выклік быў звязаны з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы і «агрэсіўнымі дзеяннямі Беларусі супраць Польшчы».

Польшча паказала, як мігранты пераходзяць мяжу і што расказваюць пра беларускіх памежнікаў

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны