Удаву Андрэя Зельцара перавялі ў СІЗА №1


У сваякоў Марыі Успенскай не бяруць перадачу, яна застаецца за кратамі без прадметаў асабістай гігіены і цёплых рэчаў.

Марыя Успенская, удава IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, была затрыманая падчас штурму іх кватэры супрацоўнікамі КДБ. Следчы камітэт паведаміў, што на жанчыну завялі крымінальную справу за саўдзел у забойстве чэкіста Дзмітрыя Федасюка. Спачатку жанчыну змясцілі на Акрэсціна. Але цяпер яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага, паведамляе «Наша Ніва».

«Калі дачка была на Акрэсціна, перадачу для яе ўзялі. Там мы перадалі цёплыя рэчы, зубную шчотку. Але літаральна днямі Марыю перавялі на Валадарскага. Мы ў пятніцу панеслі перадачу туды, але яе браць адмовіліся, паведамілі, што Марыя на каранціне, – цытуе маці Успенскай «НН». – Адвакат зусім нядаўна прыступіў да працы, пакуль што яны прыватна не стасаваліся. Лістоў ад яе я не атрымлівала. Таму абсалютна ніякай інфармацыі пра Марыю ў мяне няма».

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак піша, што ўдаву Зельцара «катуюць холадам у турме».

«У Марыі Успенскай была канфіскавана верхняя вопратка, а ў камеры, дзе яна знаходзілася на Акрэсціна, было адключана ацяпленне. Улічваючы халоднае надворʼе, гэта інакш як катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем не назавеш. Больш за тое, перададзеныя рэчы да яе не дайшлі. Цяпер удава Андрэя Зэльцэра пераведзеная ў СІЗА № 1 («Валадарка») і перадачу для яе зноў не прынялі. У Марыі няма з сабой элементарных рэчаў – змены бялізны, зубной шчоткі і г.д», – адзначыў Стрыжак.

Hавiны
Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара
2021.09.29 18:51

Згодна з афіцыйнай версіяй, 28 верасня супрацоўнік EPAM Андрэй Зэльцар застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як сілавікі ўварваліся да яго ў кватэру. Пасля чаго Зельцар быў забіты агнём у адказ, а ягоная жонка арыштаваная нібыта за саўдзел злачынстве. Аднак існуе неафіцыйная версія, паводле якой Федасюк мог выпадкова трапіць пад агонь сваіх напарнікаў, і менавіта сілавікі нанеслі яму смяротныя раненні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў