У Facebook, Instagram і WhatsApp зноў здарыўся збой


Фота: ixbt.com

Увечары 8 кастрычніка ў буйнейшых сацсетак і мэсэнджары Facebook, Instagram і WhatsApp зноў назіраліся праблемы ва ўсім свеце. Гэта ўжо другі збой за апошні тыдзень.

Рэзкае павелічэнне колькасці скаргаў на збоі пачалося каля 21:30. Карыстальнікі не маглі апублікаваць фатаграфіі і відэаролікі, у некаторых не працавала стужка навін і ўзнікалі тэхнічныя памылкі.

На сваёй старонцы ў Twitter Facebook пацвердзіў праблему з доступам да рэсурсу і заявіў, што спрабуе вырашыць яе.

Нагадаем, усяго некалькі дзён таму, 4 кастрычніка, быў зафіксаваны самы маштабны збой у гісторыі, калі Facebook, Instagram і WhatsApp перасталі працаваць на некалькі гадзін. Тады заснавальнік Facebook Марк Цукерберг страціў каля 6,6 млрд долараў.

Hавiны
Мае звесткі скралі? Вінаватыя ёсць? Як і чаму Facebook і Instagram «падалі»
2021.10.05 17:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў