Ці будуць штрафаваць грамадзян за адсутнасць медыцынскай маскі?


З 9 кастрычніка, згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне ўводзіцца масачны рэжым. Дакумент абавязвае насіць маскі ў грамадскіх месцах і прытрымлівацца бяспечнай дыстанцыі ў 1-1,5 метра. Таксама кіраўнікі розных аб’ектаў і арганізацый павінны забяспечыць кантроль за выкананнем правілаў.

Аднак пра адказнасць за парушэнні правілаў нічога не сказана.

Людзі заходзяць у аўтобус. Менск, Беларусь. 7 лютага 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

Рэдакцыя парталу «Office Life» распавядае, што раней галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка абяцаў маніторынгі выканання гэтых правілаў, у тым ліку з удзелам міліцыі. Ён адзначыў, што спачатку парушальнікаў будуць проста пераконваць, а потым магчымая адказнасць. Але нідзе не гаворыцца пра канкрэтныя штрафы.

Аднак у КаАП ёсць артыкул, які трапляе пад гэты пункт – арт. 17.5 («Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў»).

Згодна з артыкулам, за парушэнне патрабаванняў магчымы наступныя меры:

  • фізасоба рызыкуе заплаціць да 30 базавых велічынь (цяпер – да 870 рублёў);
  • індывідуальны прадпрымальнік – да 200 базавых (да 5800 рублёў);
  • юрыдычная асоба – да 500 базавых (да 14 500 рублёў).

Аднак ці будуць караць штрафамі тых, хто адмаўляецца ад нашэння масак у грамадскіх месцах, пакуль невядома.

Hавiны
Дактары: Чацвёртая хваля каронавіруса ў Беларусі нагадвае сітуацыю падчас першай хвалі ў Італіі ці Іспаніі
2021.09.30 11:32

АД, belsat.eu

Стужка навінаў