Справу палітвязня Арцёма Баярскага перадалі ў пракуратуру


Справу Арцёма Баярскага перадалі ў пракуратуру, пра гэта belsat.eu паведамілі блізкія палітзняволенага.

Арцэму Баярскаму выставілі абвінавачванні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтве ім» і ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

8 кастрычніка бацькам 19-гадовага Арцёма, дазволілі спатканне з сынам, якога яны пабачылі ўпершыню за 7 месяцаў.

Арцём Баярскі, партрэт з выпускнога альбома. Горадня, Беларусь, 1 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Арцём Баярскі родам з Горадні, скончыў школу з залатым медалём і паступіў на хімічны факультэт БДУ. У першы раз Арцёма затрымалі 16 лістапада ў Менску пасля Маршу сталых людзей. 24 сакавіка Арцёма затрымалі другі раз. Каля 6.30 раніцы ў інтэрнат БДУ прыйшлі сілавікі, паклалі ўсіх хлопцаў з пакоя на падлогу, але забралі толькі Арцёма. Нібыта на 11 паверсе заўважылі бел-чырвона-белы сцяг. А 25 сакавіка ў тэлеграм-канале журналіста СТВ Рыгора Азаронка зʼявілася відэа, на якім студэнт прызнаецца, што ён з’яўляецца адміністратарам прызнанага экстрэмісцкімі тэлеграм-каналу і чату «Мая краіна Беларусь».

Гісторыі
«Ён не хацеў стаць другім Ромам Бандарэнкам». Хто такі Арцём Баярскі – стыпендыят фонду Лукашэнкі, якога абвінавацілі ў экстрэмізме
2021.05.15 14:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў