Паказнікі па каронавірусу ў Беларусі зноў на рэкордным узроўні


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 1998 новых выпадкаў інфікавання каронавіруса. Гэта паўтор рэкорднага паказніку па колькасці захварэлых за дзень, які ўпершыню быў зафіксаваны тыдзень таму.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 555 793 выпадкаў інфікавання каронавірусам. З іх ачунялі 531 186 чалавек.

За содні зафіксаваныя 16 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 4275 асобаў, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Ці будуць штрафаваць грамадзян за адсутнасць медыцынскай маскі?
2021.10.09 13:59
  • Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт каронавіруса выклікае вялікі недавер у экспертаў і грамадскасці. Напрыклад, паводле звестак ААН, у красавіку – чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: былі зафіксаваныя на 5600 смерцяў больш, чымся за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя на дзень 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад COVID-19.
  • Сёлета журналісты тэлеканалу «Настоящее время» прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.
Hавiны
Дактары: Чацвёртая хваля каронавіруса ў Беларусі нагадвае сітуацыю падчас першай хвалі ў Італіі ці Іспаніі
2021.09.30 11:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў