На праспекце Дзяржынскага BMW збіў 20-гадовага хлопца. Той загінуў


Смяротнае ДТЗ адбылося раніцай 9 кастрычніка, прыкладна а 6:10, на праспекце Дзяржынскага каля ГЦ «Магнит».

Аўтамабіль BMW, які збіў 20-гадовага хлопца 9 кастрычніка ў Менску.
Фота: gaiminsk / Telegram

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW ехаў па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Касманаўтаў у напрамку праспекта Любімава. Паблізу дома № 113 ён збіў пешахода, які пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора.

Кіроўца аўтамабіля быў цвярозы.

Ад атрыманых траўмаў 20-гадовы хлопец памёр на месцы здарэння.

АД belsat.eu

Стужка навінаў