На актывіста Сяргея Каваленку з Віцебску завялі крымінальную справу


На Сяргея Каваленку заведзеная крымінальная справа за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Паводле праваабаронцаў, нагодай для гэтага нібыта стаў нейкі відэазапіс у інтэрнэце. Але які менавіта і на якім рэсурсе – невядома.

Сяргей Каваленка каля будынку Кастрычнікага суда ў Віцебску. 2010 год.
Фота: vitebsk.cc

Сяргей Каваленка зрабіўся вядомым пасля таго, як у студзені 2010 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ялінцы ў цэнтры Віцебску. Сяргей быў затрыманы ў той жа дзень. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 КК РБ («Наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 363 («Супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананні ім службовых абавязкаў»).

Сцяг на ялінцы ў Віцебску. 2010 год.
Фота: vitebsk.cc

Тады Каваленку прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія). Газета «Наша Ніва» назвала Каваленку «героем года» у сваім спісе найбольш вядомых людзей за 2010 год.

Актывіст неаднаразова затрымліваўся паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. У лютым 2012 года Каваленку змянілі пакаранне і асудзілі на 2 гады 1 месяца калоніі агульнага рэжыму.

Некалькі разоў Каваленка распачынаў галадоўку.

Актывіст быў вызвалены з калоніі ў верасні 2012 года на падставе напісанага пад ціскам прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Паведамляецца, што дзеля таго, каб ён падпісаў прашэнне, на яго здзяйсняўся ўціск: некалькі разоў яго кідалі ў карцар і шантажавалі сынам.

Артыкулы
«Яму давялося вельмі хутка пасталець». У калоніі Бабруйска за пратэсты сядзіць школьнік з Берасця
2021.10.09 11:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў