Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова завочна атрымалі прэмію «За свабоду і будучыню ў медыя»

Людзі апладзіруюць пераможцам прэміі «За свабоду і будучыню ў медыя» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай падчас урачыстай цэрэмоніі. Ляйпцыг, Нямеччына. 8 кастрычніка 2021 года. Фота: ВО / Белсат

Журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова завочна атрымалі прэмію «За свабоду і будучыню ў медыя». Цырымонія прайшла ў нямецкім Ляйпцыгу 8 кастрычніка.

Медыя фонд Sparkasse Leipzig штогод прысуджае прэмію «За свабоду і будучыню ў медыя» у памяць пра мірную рэвалюцыю, якая прайшла ва Ўсходняй Нямеччыне ў 1989 годзе. Прэмія прысуджаецца журналістам, выдаўцам і медыям, якія адданыя справе абароны і пашырэння свабоды прэсы і пры гэтым дэманструюць гатовасць ісці на рызыку, мужнасць і цвёрдую веру ў дэмакратыю.

Дыпломы і статэткі прэміі «За свабоду і будучыню ў медыя» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай падчас урачыстай цэрэмоніі. Ляйпцыг, Нямеччына. 8 кастрычніка 2021 года. Фота: ВО / Белсат
Паказ дакументальнага відэа пра працу і судовы працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’яй Чульцовай падчас цэрэмоніі узнагароды іх прэміяй «За свабоду і будучыню ў медыя». Ляйпцыг, Нямеччына. 8 кастрычніка 2021 года. Фота: ВО / Белсат
Святлана Алексіевіч прыняла ўдзел у цэрэмоніі, прысвечанай узнагародзе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай. Ляйпцыг, Нямеччына. 8 кастрычніка 2021 года. Фота: ВО / Белсат

У цырымоніі прыняла ўдзел лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

  • Кацярына Андрэева – журналістка «Белсату», затрыманая 15 лістапада 2020 году, асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі;
  • Дар’я Чульцоважурналістка «Белсату», затрыманая 15 лістапада 2020 году, асуджаная за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі на 2 гады пазбаўлення волі.

Апошнія словы ў судзе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны