Хто з суседзяў больш дапамагае беларусам?

Да гадавіны падзей пасляў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дыяспара правяла Марш салідарнасці ў Варшаве. Удзельнікі прайшлі маршам ад станцыі метро «Цэнтрум» да амбасады Беларусі. Па дарозе калона зрабіла прыпынку ля амбасадаў ЗША і Расейскай Федэрацыі. Траса марша расцягнулася амаль на 10 км, а дарога ад цэнтра польскай сталіцы да пасольства заняла прыкладна 3,5 гадзін. Варшава, Польшча. 8 жніўня 2020 года.
Фота: ЯП / Белсат

У нататках у беларускага бізнэсоўца, які шмат вандруе, убачыў тэзіс: «Беларусы любяць еўрапейцаў. Але еўрапейцы да беларусаў у цэлым абыякавыя. Мы любім еўрапейцаў заўважна больш, чым яны любяць нас. Рускія любяць нас нашмат больш, чым мы любім іх».

Пра непадзеленую любоў мне ёсць што сказаць. Вось напрыклад, што зрабіў польскі ўрад дзеля беларусаў пачынаючы з мінулага лета:

  • Памяняў свае законы, пашырыў сферу дзеяння гуманітарных віз;
  • Дало магчымасць працаваць па ім без асобнага дазволу (як раней);
  • Ні разу не адмовіў беларусам ў міжнароднай абароне (статусе уцекача) ад жніўня 2020;
  • Ні разу не выдаў беларусаў уладам Лукашэнку;
  • Прадаставіў мне і маім дзецям бясплатныя курсы польскай мовы;
  • Забяспечыў дзецям людзей, якія прыехалі ратавацца ад турмы, бясплатную (на справе, а не на паперы) школу і дзіцячы сад. Людзям, якія ніводнага злотага на той момант не заплацілі ў польскі бюджэт (і заплацілі дзясяткі тысяч долараў у беларускі);
  • Бясплатныя дадатковыя заняткі з настаўнікам польскай і лагапедам (лагапед патрэбны, бо розныя народы прамаўляюць гукі па-рознаму).

Што зрабіў расейскі ўрад?

  • Адзіны з усіх суседзяў Беларусі прызнаў уладу Лукашэнкі;
  • Працягваў даваць грошы незаконным уладам, каб дапамагчы ўтрымаць уладу;
  • Адправіў медыядэсант для дапамогі хунце ў падпарадкаванні прапаганды;
  • Папярэдзіў аб тым, што гатовы адправіць жаўнераў у Беларусь, каб падаўляць беларусаў сілай зброі;
  • Выдаваў беларусаў уладам, якія іх катуюць.
Міхаіл Кірылюк.
Фота: ТК / Белсат

Хтосьці можа сказаць, што трэба падзяляць урад і народ, звычайных расейцаў і Крэмль. Я з гэтым цалкам згодны, але – людзі заўсёды асацыююць народы з іх урадамі, так ужо мы створаныя. І з улікам апошніх падзеяў падобных асацыяцый будзе ўсё больш, у гэтым няма нічога дзіўнага. На Данбасе ваявала мізэрная частка расейцаў – але, думаю, ніхто не будзе спрачацца, што стаўленне звычайнага ўкраінца да расейцаў драматычна памянялася пасля 2014 года. У вачах суседзяў мы, у нейкім сэнсе, усё нясем адказнасць за дзеянні нашых урадаў, нават калі не ўхваляем іх дзеянняў (але і не робім нічога, каб перашкодзіць ім).

І пра «еўрапейцаў, якія недалюбліваюць беларусаў»

Звычайныя школьныя настаўнікі адмовіліся прымаць аплату за абеды ў школе, сказалі – не хвалюйцеся, мы возьмем грошы для вас са школьнага фонду, у нас ёсць зберажэнні на гэты выпадак. Не ўрад, а звычайныя людзі.

Тыя ж звычайныя палякі, не ўрад, самі, без якіх-небудзь просьбаў, прыносілі дзіця, якое трапіла ў незнаёмую сераду ў сярэдзіне навучальнага года ўсё, што было трэба для вучобы: пенал, заплечнік, бутлю для вады, прыналежнасці. Я б купіў гэта сам – але проста не паспеў, у першы ж тыдзень сына проста засыпалі падарункамі. Гэта не каштуе шмат грошай – але людскае стаўленне неацэнна.

Цалкам магчыма, камусьці трапляліся іншыя еўрапейцы. І зразумела, не ўсе расейцы падзяляюць крамлёўскі погляд на Беларусь, і ёсць сярод іх вельмі шмат салідарных з беларускім народам. Але цяпер, у цяжкія для беларусаў часы, асабліва добра відаць, чыё братэрства заканчваецца прыгожымі словамі, а чыё выяўляецца ў рэальных дзеяннях.

Артыкулы
«Спадзевы рэжыму не здзейсніліся». Міхаіл Кірылюк пра рэзалюцыю Еўрапарламенту і тое, чаго ў ёй не хапае
2021.10.07 19:58

Міхаіл Кірылюк /MB belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў