Дэпутат Марзалюк заклікаў уносіць выкладчыкаў у спіс асобаў, схільных да экстрэмізму


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк лічыць, што настаўнікаў і выкладчыкаў, якія адхіляюцца ад зацверджанай уладамі версіі падзеяў Другой сусветнай вайны, варта прызнаваць экстрэмістамі і пазбаўляць іх права на прафесію.

Пра гэта ён заявіў у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Калі прафесар альбо любы іншы выкладчык гісторыі ў ВНУ або сярэдняй спецыяльнай установе дазваляе сабе шпігаваць на ўроку або на лекцыі хлуслівым сурагатным матэрыялам студэнтаў або вучняў, ён павінен атрымліваць забарона на прафесію і ўносіцца ў спіс людзей, схільных да экстрэмісцкіх дзеянняў. І гэта мусіць быць рэгламентавана на ўзроўні заканадаўчага акту», – адзначыў ён.

Нагадаем, тэрміны «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

Hавiны
«Нам трэба будзе перазагрузіць сістэму адукацыі». Лукашэнка заявіў, што школа не можа быць па-за палітыкай
2021.08.24 13:21

На фоне палітычнага крызісу ў Беларусі і масавых акцыяў пратэсту ўлады ў прапагандысцкіх мэтах істотна адрэагавалі школьныя падручнікі па гісторыі. Цяпер у гэтых падручніках прыраўноўваюць беларускую нацыянальную сімволіку да сімволікі нацыстаў. Робіцца акцэнт на тым, што ў часы Другой Сусветнай вайны калабаранты карысталіся бел-чырвона-белай сімволікай, а таксама ёсць абсурднае сцверджанне, што словы «Жыве Беларусь» – гэта нібыта аналаг прывітання «Хайль Гітлер».

Hавiны
Улады ўзмоцняць прафілактыку «дэструктыўных паводзінаў» сярод школьнікаў: дапамогуць сілавікі і псіхолагі
2021.08.24 12:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў