Аварыя на Менскай ЦЭЦ-3. Два сталічныя заводы засталіся без пары


Менскай ЦЭЦ-3.
Фота: minskenergo.by

Прычынай аварыі на Менскай ЦЭЦ-3 у МНС назвалі знос экраннага трубаправоду катла.

«Сёння ў 01:25 у выніку парыву экраннага трубаправоду энергетычнага катла №7 філіяла «Менская ЦЭЦ-3» РУП «Менскэнерга» у Менску спыненая падача пара», – распавялі ў МНС.

У выніку аварыі на Менскім малочным заводзе №1 і піваварнай кампаніі «Крыніца» пакуль не могуць пастэрызаваць сваю прадукцыю.

Аднавіць падачу пары абяцаюць да 17.00 9 кастрычніка.

Абноўлена
Страйкам «Горадня Азоту» паведаміў пра аварыю. На заводзе пацвердзілі
2021.10.03 21:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў