Успаміны ў фотаздымках. Згадваем, якім было жыццё каралевы Элізабэт II


Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II пражыла 96 гадоў, ейны муж Філіп, герцаг Эдынбургскі, – 99 гадоў. Сабралі галоўныя моманты з іхнага сямейнага і публічнага жыцця ў фотападборцы.

Каралеўская сям’я назірае за пралётам самалётаў Каралеўскіх паветраных сілаў (RAF) на балконе Бакінгэмскага палацу. Злева направа: прынцэса Маргарэт, каралева Элізабэт II, герцаг Эдынбургскі, прынцэса Даена і прынц Чарлз. Лондан, Вялікая Брытанія. 12 чэрвеня 1982 года.
Фота: Ron Bell / PA Images / Forum
Герцаг Эдынбургскі і каралева Элізабэт II з дзецьмі прынцэсай Аннай (злева), прынцам Эдўардам, прынцам Чарлзам і прынцам Эндру ў садзе маёнтку Фрогмар (Frogmore), Вялікая Брытанія. 9 красавіка 1968 года.
Фота: PA / PA Images / Forum
Элізабэт II і герцаг Эдынбургскі наведваюць ферму ў маёнтку Балморал (Balmoral), дзе яны святкавалі срэбранае вяселле. Балморал, Шатландыя. 1 верасня 1972 года.
Фота: PA / PA Images / Forum
Каралева Элізабэт II вітае спевака ў традыцыйным адзенні ў Паўднёвай Афрыцы. 22 сакавіка 1995 года.
Фота: AP Photo / Adil Bradlow / East News
Каралева Элізабэт II і прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі на кветкавым полі ў лонданскім Таўэры, Вялікая Брытанія. 16 кастрычніка 2014 года.
Фота: Chris Jackson / PA Images / Forum
Элізабэт II і чальцы каралеўскай сям’і глядзяць на цырымонію «Trooping the Colour» з балкону Бакінгэмскага палацу ў першы дзень платынавага юбілею. Лондан, Вялікая Брытанія. 2 чэрвеня 2022 года.
Фота: Stephen Lock / Zuma Press / Forum
Каралеўскі банкет у Ўіндзарскім замку з удзелам каралевы Элізабэт II, прынца Філіпа (злева), прэзідэнта Францыі Жака Шырака (справа) і ягонай жонкі Бэрнадэт. Бэркшыр (Berkshire), Вялікая Брытанія. 18 лістапада 2004 года.
Фота: ABACA / Abaca Press / Forum
Каралева Элізабэт II з сям’ёй. Герцаг Эдынбургскі (справа ўнізе), прынц Эндру (злева ўверсе), прынцэса Анна (уверсе), прынц Эдўард (справа ўверсе) і прынц Чарлз (злева ўнізе) на вячэры, арганізаванай прынцам Уэльскім, каб адзначыць  брыльянтавую гадавіну вяселля каралевы і герцага. 18 лістапада 2007 года.
Фота: Tim Graham / PA Images / Forum
Каралева Элізабэт II і герцаг Эдынбургскі пакідаюць будынак парламенту пасля ўрачыстага адкрыцця парламенту. Лондан, Вялікая Брытанія. 18 лістапада 2009 года.
Фота: Toby Melville / PA Images / Forum
Элізабэт II пасвячае ў рыцары 100-гадовага ветэрана Тома Мура, які дапамог сабраць амаль 33 млн фунтаў для барацьбы з каронавірусам пры дапамозе дабрачыннага марафону. 17 ліпеня 2020 года.
Фота: Chris Jackson / PA Images / Forum
Каралева Элізабэт II і каралева-маці прыбываюць на карэце на іпадром Royal Ascot. Лондан, Вялікая Брытанія. 20 чэрвеня 1997 года.
Фота: Martyn Hayhow / PA Images / Forum
Элізабэт II сустракаецца з вялікім натоўпам людзей падчас візіту ў Кэтфард (Catford) з нагоды залатога юбілею. Лондан, Вялікая Брытанія. 7 красавіка 2002 года.
Фота: Fiona Hanson / PA Images / Forum
Каралева Элізабэт II падчас прызначэння новым прэм’ерам Ліз Трас. Гэта апошні здымак каралевы ў агульным доступе. 6 верасня 2022 года.
Фота: Jane Barlow / WPA-Pool / MEGA / The Mega Agency / Forum

Біяграфію Элізабэт II і цікавыя факты з каралеўскага жыцця чытайце ніжэй.

Гісторыі
Каралева памерла. Якой былі Элізабэт II і яе эпоха
2022.09.08 23:03

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў