У Беларусі надзвычайны ўзровень пажарнай небяспекі


Белгідрамет абвесціў чырвоны ўзровень у сувязі з небяспечнаю гідраметэаралагічнай з’явай.

Паводле сіноптыкаў, у суботу 10 верасня на большай частцы тэрыторыі Меншчыны, Гомельшчыны і Магілёўшчыны чакаецца надзвычайная пажарная небяспека – 5 клас узгаральнасці. Захаваецца надзвычайная пажарная небяспека і ў Менску.

Агулам 10 верасня ў Беларусі будзе воблачна, уначы з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень пераважна ў паўднёвай палове краіны пройдуць дажджы. Вецер ад умеранага да парывістага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +1°С па паўночным усходзе да +11°С па паўднёвым захадзе краіны, месцамі на Віцебшчыне чакаюцца замаразкі 0, -1°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +11..+17°С, на поўначы краіны паветра прагрэецца да +19°С.

У нядзелю 11 верасня чакаецца воблачнае надворʼе. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі будуць моцныя дажджы, на поўдні магчымыя навальніцы. Вецер парывісты, удзень у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4..+11°С, удзень максімальная +8..+14°С.

12 верасня чакаецца воблачнае надвор’е, удзень з праясненнямі. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу +4..+11°С, удзень +9..+16°С.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў