Лукашэнка вырашыў заняцца ІП і фінансавымі кансультантамі


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 9 верасня зрабіў шэраг заяваў адносна індывідуальных прадпрымальнікаў і сферы фінансавага кансультавання.

Ён загадаў ураду звярнуць асаблівую ўвагу на працу індывідуальных прадпрымальнікаў.

«Трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле Лукашэнкі, індывідуальны прадпрымальнік павінен быць у сваёй сутнасці індывідуальны: «Гэта фактычна рамеснік. Гэта чалавек, які робіць тое, чаго ніхто акрамя яго зрабіць не зможа. А ў нас што адбылося? Усе сталі прадпрымальнікамі – ад вайскова-прамысловага комплексу да вясельных і пахавальных рытуалаў».

Ціснуць на іпэшнікаў будуць у першую чаргу праз падаткаабкладанне. Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў, што з 2023 года для індывідуальных прадпрымальнікаў плануецца цалкам выключыць выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. У якасці асноўнага падатковага рэжыму будзе выкарыстоўвацца падаходны падатак з павелічэннем стаўкі з 16 да 20 %, а з 2024 – да 25 %. Акрамя таго, будзе скарочаны пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічаныя яго стаўкі ў 1,5–3 разы. Для самазанятых і ўладальнікаў аграсядзібаў прапаноўваецца ўвесці падатак 10 % ад выручкі.

Лукашэнка таксама заявіў, што «наспела неабходнасць грунтоўна заняцца рознага роду кансультантамі». Нібыта несумленныя брокеры «нажываюцца і на пажылых людзях, і нават на цалкам прагрэсіўнай моладзі».

Ён лічыць, што канторы для фінансавага кансультавання ствараць можна, але паслугі яны павінны прадастаўляць бясплатна:

«Я за тое, каб кансультавалі. Але навошта з людзей браць грошы за гэта? Ну не бедныя ж тыя людзі, якія будуць кансультаваць».

Аб’ектыў
На чым працягвае трымацца беларуская эканоміка
2022.09.04 23:10

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў