КНДР афіцыйна абвясціла сябе ядравай дзяржавай


Улады Паўночнай Карэі прынялі дэкрэт, паводле якога краіна можа наносіць прэвентыўны ядравы ўдар па ворагах у мэтах самаабароны. Пра гэта паведамляе «Reuters».

У прыватнасці, КНДР можа выкарыстаць ядравую зброю ў выпадку замежнай агрэсіі, што пагражае існаванню краіны, нападу на кіраўніцтва дзяржавы або пагрозы непазбежнага ядравага ўдару па Паўночнай Карэі.

Паводле Кім Чэн Ына, новы закон робіць ядравы статус КНДР «незваротным» і фактычна выключае перамовы аб дэнуклеарызацыі.

Лідар КНДР заявіў, што краіна ніколі не адмовіцца ад ядравай зброі.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Ына з гадавінай стварэння КНДР і адзначыў «падабенства гістарычных лёсаў беларускага і паўночнакарэйскага народаў».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў