Каштоўнага спецыяліста РНПЦ дзіцячай анкалогіі асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»


Суд Першамайскага раёну Менску 9 верасня разглядзеў крымінальную справу супраць загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогіяў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Аляксандра Мялешкі. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Аляксандр Мялешка.
Фота: TUT.BY

Аляксандр Мялешка ўваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі «Свабоднага прафсаюзу Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ. 7 ліпеня яго і старшыню першаснай арганізацыі СПБ Юлію Жаранкову затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пазней Жаранкову выпусцілі, а Мялешку змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна ў межах крымінальнай справы. Праз шэсць содняў мужчыну выпусцілі, бо ён каштоўны спецыяліст. Супраць яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у двух нядзельных Маршах у Менску 23 і 30 жніўня 2020 года.

Да суда Мялешка знаходзіўся на волі.

9 верасня суддзя Максім Трусевіч разглядзеў справу за некалькі гадзінаў і прысудзіў навукоўцу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), як і прасіў пракурор.

Hавiны
Затрыманы яшчэ адзін лекар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – Аляксандр Мялешка
2022.07.08 22:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў