На фоне скандалу вакол публікацыі ў «Мінскай праўдзе» Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем


Пра сустрэчу з прадстаўніком Ватыкану паведамляе сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Адзначаюць, што падчас сустрэчы міністра Уладзіміра Макея і апостальскага нунцыя ў Беларусі, арцыбіскупа Антэ Ёзыча абмяркоўваліся «актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарная супраца, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаваў у межах міжнародных арганізацыяў».

Сустрэча адбылася на фоне скандалу з абразліваю публікацыяй прапагандысцкай газеты «Мінская праўда», якая фактычна прыраўняла каталіцкіх святароў да нацыстаў: на малюнку крыж пераўтвараўся ў свастыку. Публікацыя «Мінскай праўды» выклікала хвалю абурэння як сярод каталікоў, так і сярод прадстаўнікоў іншых канфесіяў ды нават атэістаў.

Hавiны
«Плюе ў твар каталікам». Дзяржаўная газета апублікавала карыкатуру на каталікоў. У Касцёле адказалі
2021.09.07 16:48

З заяваю выступілі каталіцкія біскупы Беларусі, назваўшы карыкатуру і артыкул выдання «свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай». Яны таксама выказалі спадзеў, што «адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда».

У прэс-рэлізе МЗС наўпрост не згадваецца публікацыя «Мінскай праўды», але паведамляюць, што Макей падкрэсліў «непахіснасць афіцыйных падыходаў у дачыненні Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этна-канфесійнай згоды ў цэлым».

«У гэтым кантэксце не варта надаваць ніякага значэння асобным, выключна суб’ектыўным спробам намаляваць сітуацыю інакш», – адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Hавiны
«Гэтыя газеты і ёсць часткаю ўлады». У БАЖ патлумачылі, чаму «Мінскую праўду» не пакараюць за абразу каталікоў
2021.09.08 20:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў